Крамбамбуля

Францыя славутая сваім каньяком і шампанскім. Іспанія славутая сваімі вінамі. Германія — півам. Расія — гарэлкай. Шатландыю ўсе ведаюць па яе цудоўным віскі, Мексіку — па тэкіле, Японію — па сакэ.

Чым жа славутая Беларусь? КРАМБАМБУЛЯЙ!!!

Крамбамбуля — нацыянальны напой беларусаў!

Гэты легендарны ні з чым непараўнальны напой бадзёрыў і натхняў нашых продкаў у часы Вялікага Княства Літоўскага. Кубкі з цудоўнай Крамбамбуляй  уздымаліся і ў пыхлівых палацах магнатаў і ў вясёлых дарожных корчмах. Яна аб’ядноўвала сяброўскія застоллі.

Міналі стагоддзі. Мянялася жыццё. І, здавалася, народная ўлюбёнка Крамбамбуля знікла, згубілася ў бясконцай чарадзе гадоў…

Ды не! Мы адшукалі старадаўнія рэцэпты. Мы беражліва аднавілі іх. І сёння кампанія БЕЛПІ — Беларускае пітво з найвялікшай радасцю аб’яўляе: Легендарная КРАМБАМБУЛЯ вярнулася ў Беларускі дом, на Беларускі стол. Частуйцеся, калі ласка!

Сёння мы рады прапанаваць свайму спажыўцу настойкi горкiя (моцнасць напою – 40%):

Крамбамбуля Панская на спецыях,

Крамбамбуля Шчодрая на кедравых арэхах,

Крамбамбуля Сярдзiтая на апетытным хрэне,

Крамбамбуля Паляўнiчая на траве зуброўкi,

Крамбамбуля Хлебасольная на духмяным хлебе,

а таксама салодкiя настойкi (моцнасць напою – 20%):

Крамбамбуля Раскошная на зернях кавы,

Крамбамбуля Далiкатная на адмысловых спецыях.

Чрезмерное употребление алкоголя вредит вашему здоровью
© 2019 - Иван Купала